Аляксандра Мілінкевіча сёння не выпісалі з бальніцы

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла жонка Мілінкевіча Іна Кулей:

"Адчуванне нядрэннае, нармальнае. Але пакуль што не адпускаюць дадому, бо ёсць тэмпература і невядома, як складаюцца зламаныя косткі. Таму некаторы час яшчэ будзе пад назіраннем... Планавалі, што калі ўсё добра, то сёння могуць выпусціць... Але, на жаль, пакуль што не".

Нагадаем, пералом рукі лідар руху "За Свабоду" атрымаў у Мінску увечары 5 красавіка. Ён паслізнуўся на прыступках на выхадзе з ЦУМа. Лекуюць Аляксандра Мілінкевіча ў 6-й сталічнай клініцы.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі