Аляксандра Ярашука спрабуюць абвінаваціць у дыскрэдытацыі Беларусі

Па звестках Радыё "Свабода" Ярашуку паведамілі, што яго падазраюць у закліках да цэлых краінаў і асобных замежных спажыўцоў байкатаваць беларускія тавары. На думку пракурорскіх работнікаў, гэта падпадае пад артыкулы Крымінальнага кодэксу і пагражае турэмным тэрмінам — да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, Ярашук неаднаразова казаў пра магчымы байкот беларускіх тавараў. Гэтую меру ён тлумачыў як адказ на дзеянні беларускіх уладаў, якія ўціскаюць правы працоўных. У прыватнасці, гэтак Ярашук меркаваў абараніць інтарэсы незалежных прафсаюзаў і іх сяброў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі