Аляксей Пікулік: Цяпер я невыязны з Беларусі

Здарэнне адбылося яшчэ 6 красавіка, але пра яго Аляксей Пікулік расказаў толькі сёння:
120412 Pikulik.mp3
"У мінулую пятніцу мяне спынілі на машыне, сказалі: толькі што дзесьці была бойка і падазраваны ўцёк па падобным аўтамабілі. Мяне прывезлі ў ГУУС Цэнтральнага раёна для апазнання. А далей міліцыянт пачаў складаць пратакол апытання, сказаў, што ёсць падазрэнні, што ў мяне падробленыя дакументы з сабой... А далей быў агляд аўтамабіля, пасля чаго ў мяне забралі пашпарт і IPad".

Паводле слоў Пікуліка, у той жа вечар яго затрымлівалі зноў, на гэты раз ён пяць гадзінаў правёў у жодзінскай міліцыі.

Цяпер Аляксей Пікулік збіраецца звяртацца ва ўсе інстанцыі з запытамі і скаргамі. Ён будзе дамагацца тлумачэнняў, на якой падставе ў яго забралі рэчы і дакументы, ды зрабілі яго невыязным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі