Амаль усе брэсцкія абменнікі зрабілі сабе выходны дзень
31 снежня абменнік Нацыянальнага банку толькі купляе валюту, продаж валюты не праводзіцца.
Аб’ява адпаведнага зместу вісіць на акенцы пункта абмену валюты на Калгасным рынку. Набыць замежныя грошы ў горадзе можна ў некалькіх абменніках “Беларусбанка”.
Абменныя пункты іншых банкаў амаль усе пазачыняліся.