Амбасада ЗША: Ермакова сама адмовілася ад паездкі ў Вашынгтон
У амбасадзе ЗША заяўляюць аб недатычнасці да інцыдэнту з атрыманнем візы старшынёй праўлення Нацбанка Надзеяй Ермаковай.
У заяве амерыканскай амбасады гаворыцца, што рашэнне не ехаць у Вашынгтон залежала выключна ад кіраўніка Нацыянальнага банка спадарыні Ермаковай і беларускага ўрада.
Адзначаецца, што амбасада выдала 26 віз урадавым чыноўнікам у сувязі з паездкамі для ўдзелу ў Генасамблеі ААН і штогадовым сходзе МВФ і Сусветнага банка ў 2011 годзе.
Нагадаем, што 22 верасня кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова не змагла выехаць у ЗША, дзе яна мела намер прысутнічаць на гадавым сходзе МВФ.Афіцыйнай прычынай называлася адсутнасць у Ермаковай амерыканскай візы.