Амбасадар Чэхіі: Вярнуся ў Мінск у пятніцу
Іржы Карас плануе прыехаць назад у Беларусь 27 красавіка.
Пра гэта чэшскі дыпламат заявіў у інтэрв’ю Радыё Свабода. Ён сказаў, што рады будзе вярнуцца ў нашу краіну, бо тут ужо частка яго жыцця. Пры гэтым сёння, 24 красавіка Іржы Карас паспеў яшчэ адкрыць выставу беларускага мастацтва ў чэшскім парламенце.
Гэтая выстава пад назвай “Душа Беларусі” праходзіць пад патранажам старшыні чэшскага парламенту Міраславы Немцавай і чэшскага кардынала Дамініка Дукі.