Амбасадара Украіны ў Беларусі адклікаюць у Кіеў
Са сваёй пасады ён звольнены ўказам украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча.
Прычына — абранне Віктара Ціханава народным дэпутатам Украіны, паведамляе сайт president.gov.ua.
Нагадаем, у Беларусі Ціханаў працаваў ад жніўня 2011 года. Ён — чалец праўладнай Партыі рэгіёнаў.
Фота — ukdim.blog.tut.by