Амбасадару Беларусі ў Швецыі перададзеная петыцыя

Амбасадару Андрэю Грынкевічу была перададзеная петыцыя, якую падпісалі генеральны сакратар "Міжнароднай Амністыі" Лісэ Берг, старшыня арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» ў Швецыі Эспер Бэнгтсан, кіраўнік Саюза пісьменнікаў Швецыі Матс Сёдэрлунд, старшыня Шведскага Саюза журналістаў Агнета Ліндблум Хультэн, старшыня Шведскага ПЭН-цэнтара Ула Ларсма, старшыня Шведскага Клуба публіцыстаў Ульрыка Кнутсэн і іншыя.

"Патрабуем ад кіраўніцтва Беларусі павагі да правоў чалавека і дэмакратыі. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх журналістаў, праваабаронцаў і іншых дэманстрантаў, якія былі пазбаўленыя волі за тое, што скарысталіся сваім правам на мірныя дэманстрацыі і свабоду слова і меркаванняў", — гаворыцца ў тэксце петыцыі .

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі