Амбасаду Беларусі ў Варшаве вызвалілі ад ланцугоў
Гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё пацвердзіў прэс-сакратар амбасады. Ён паведаміў і некаторыя падрабязнасці таго, што адбылося.
Паводле прэс-сакратара, сёння зранку двое невядомых у масках накінулі ланцуг на ўваходную брамку амбасады і замкнулі яе замком. Супрацоўнікі дыппрадстаўніцтва тут жа выклікалі паліцыю. Брамка была вызваленая ад ланцугоў толькі апоўдні.
Асобы, якія "замкнулі" амбасаду, ніяк не патлумачылі свой пратэст.