У Кіеве напісалі беларускую дыктоўку (фота)
2 лютага ва ўкраінскай сталіцы беларусы і ўкраінцы адзначылі 150-годдзе паўстання Кастуся Каліноўскага ўдзелам у агульнанацыянальнай дыктоўцы.
У якасці тэксту дыктоўкі быў выбраны “Ліст з-пад шыбеніцы” Каліноўскага.
Мерапрыемства адбылося ў памяшканні Саюза пісьменнікаў Украіны і было арганізавана Беларускім цэнтрам ва Украіне. Тэкст дыктоўкі быў прачытаны на беларускай і ўкраінскай мовах.
Нагадаем, што агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі з ініцыятывы палітолага і пісьменніка Уладзімера Падгола. Першы раз дыктоўка была напісана ў 2008 годзе. Яе прымеркавалі да 90-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.