Мілінкевіч: спачатку рэабілітацыя палітвязняў, а потым дыялог
Толькі на такіх падставах можна размаўляць з афіцыйным Мінскам, лічыць кіраўнік Руху “За Свабоду”.
24 чэрвеня ў Брусэлі Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы з камісарам Еўрасаюза па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле і з намесніцай генеральнага сакратара Еўрапейскай знешняй службы Хельгай Шмід.
Далейшы дыялог з беларускімі ўладамі мусіць адбывацца пры ўмове пазітыўных крокаў афіцыйнага Мінска паводле “дарожнай мапы”. Гэта маюць быць канкрэтныя захады па эканамічнай лібералізацыі і грамадска-палітычнай дэмакратызацыі, заявіў Аляксандр Мілінкевіч.
Ён таксама падкрэсліў неабходнасць еўрапеізацыі Беларусі праз адукацыйныя, інфармацыйныя праекты і праграмы абмену, паведамляе сайт Рух.by.