Amnesty International лічыць арышт Сурапіна самым абсурдным за год

Беларускі выпадак займае ў ім першае месца. Нагадаем, журналіст першым выклаў у інтэрнэт фатаграфіі "цацачнага дэсанту", які скінулі са шведскага самалёта над Мінскам і Івянцом 4 ліпеня.

Следчыя з КДБ арыштавалі Сурапіна па падазрэнні ў дапамозе шведам, якія парушылі дзяржаўную мяжу Беларусі. За кратамі хлопец прабыў 40 дзён. Цяпер ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і не ведае, што адбываецца з яго справай.

Фота — baj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі