Анархіста Аляксандра Францкевіча выпусцілі з карцару

Са словаў яго маці Таццяны Францкевіч, у сына зараз нібыта ўсё нармальна. У карцары ён адбыў 10 сутак. Сказаў, што яго пакаралі за невыкананне патрабавання адміністрацыі.

У Аляксандра Францкевіча адна нырка і яму для захавання добрага здароўя вельмі важна быць ў цяпле. Між тым ў карцарах, ці як іх называюць ў калоніях, штрафных ізалятарах — ШЫЗА — бывае дастаткова нізкая тэмпэратура. Вядома, што дактары ў калоніі прызналі Францкевіча паводле стану здароўя прыдатным для карцара. Паводле маці палітвязня, пасля выхаду сына з карцару дактары яго не аглядалі, інфармуе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі