Анатоль Лябедзька пераабраны старшынём АГП
На XIV з’ездзе арганізацыі выбары кіраўніка праходзілі на безальтэрнатыўнай аснове.
Паводле вынікаў тайнага галасавання, за Анатоля Лябедзьку прагаласавалі 101 чалавек са 132. У пачатку з’езду сваю кандыдатуру старшыні прапаноўваў таксама Алег Корбан, але ў апошні момант ён зняўся.
Анатоль Лябедзька ўзначальвае Аб’яднаную грамадзянскую партыю з 2000 года. Пасля абвяшчэння вынікаў галасавання ён папрасіў даць яму магчымасць сфармаваць сваю новую каманду. На пасады намеснікаў ён прапанаваў Льва Марголіна, Людмілу Пеціну і Антаніну Кавалёву.