Анатоля Лябедзьку ізноў затрымлівалі ў Дамадзедава
На гэты раз па дарозе дадому.
Сёння ў Маскве ў аэрапорце Дамадзедава пры вяртанні з Вашынгтона быў зноў затрыманы лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ён расказаў, што быў затрыманы падчас прад'яўлення дакументаў. Лябедзьку папрасілі прайсці за памежнікамі, задалі дзесятак пытанняў, затым зніклі хвілін на сорак. Па сканчэнні гэтага часу аддалі пашпарт і прынеслі прабачэнні, паведамляе сайт АГП.
Нагадаем, што лідара АГП некалкьі дзён таму затрымлівалі на некалькі гадзін ў гэтым самым аэрапорце.