Андэрс Брэйвік паскардзіўся на халодную каву ў турме

Умовы свайго ўтрымання ён называе ў лісце "негуманнымі". У прыватнасці, Брэйвік незадаволены тым, што каву яму падаюць халоднай, кладуць мала масла на хлеб, а таксама не дазваляюць карыстацца крэмам для ўвільгатнення скуры, перадае ВВС.

Ліст Брэйвіка напісаны на 27 старонках. Сярод іншых скаргаў — занадта халодная камера, у якой ён змушаны апранаць на сябе тры слаі вопраткі, а таксама занадта цвёрдыя наручнікі, якія муляюць яму ў запясцях падчас прагулкі.

Дарэчы, тэрарыст адбывае пакаранне ў спецыяльна для яго падрыхтаванай трохпакаёвай камеры ў турме Іла. Камера складаецца са спальні, кабінета і пакоя для фізічных практыкаванняў. Акрамя таго, у ёй ёсць кампутар з офлайн-доступам да электроннага даведніка "Вікіпедыя".

Нагадаем, што "нарвежскі стралок" асуджаны на 21 год за забойства 77 чалавек. Аднак тэрмін зняволення яму могуць падаўжаць, калі палічаць асуджанага небяспечным для грамадства.

Фота — kp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі