Андрэй Моўчан атрымаў штраф памерам 1 мільён рублёў

Працэс над Моўчанам пачаўся ў 16.30, паведамляе БелаПАН. Суд заслухаў сведкаў з боку міліцыі, якія блыталіся ў паказаннях. Аднак гэта не дапамагло – Моўчана прызналі вінаватым.

Яго абвінавачвалі па двух артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: парушэнне правілаў добраўпарадкавання гарадоў і ў дробным хуліганстве. Да 16 ліпеня Моўчан знаходзіўся на Акрэсціна. Затым судовы працэс быў перанесены на 24 ліпеня з-за няяўкі сведак – супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі