Андрэй Пачобут сядзіць адзін у камеры на чатыры чалавекі

Як паведамляе Радыё "Свабода" са словаў жонкі арыштаванага журналіста, ён адмаўляецца супрацоўнічаць са следствам. Напрыканцы тыдня сканчаецца 10-дзённы тэрмін яго затрымання, і следчы павінен выставіць абвінавачанні.

Нагадаем, Андрэя Пачобута вінавацяць у паўторным паклёпе на кіраўніка Беларусі. Яму пагражае да пяці гадоў турмы. Папярэдні суд над журналістам за паклёп на Аляксандра Лукашэнку быў год таму. Тады журналіст атрымаў прысуд з адтэрміноўкай. Гэтым разам, як ён мяркуе, суд скончыцца рэальным турэмным тэрмінам.

Таксама жонка паведаміла, што Пачобут яшчэ не атрымаў два лісты, якія яна яму напісала пасля затрымання. Нагадаем, што журналіста арыштавалі дома 21 чэрвеня.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі