Андрэй Саннікаў атрымаў віншаванне ад жонкі праз “Народную волю”
Так Ірына Халіп здолела павіншаваць з днём народзінаў свайго мужа-палітвязня.
Апошнія звесткі ад Саннікава — гэта кароткі ліст, які ён даслаў некалькі дзён таму. Ён піша, што выпісаныя газеты яму не прыносяць, калі яны выходзяць. Могуць трымаць іх тыдзень ці болей, а потым прынесці цэлы пачак. Але нумар “Народнай волі”, у якім Ірына віншавала яго з народзінамі, да мужа ўсё ж дайшоў, інфармуе Радыё Свабода.
На гэтым тыдні адвакат не здолеў з ім сустрэцца, бо зняволены палітык працаваў у першую змену. У такіх умовах абаронцу да вязня не дапускаюць.
8 сакавіка былому кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву споўнілася 58 год. Ён асуджаны на 5 гадоў калоніі за падзеі 19 снежня.