Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў магілёўскай турме №4
Там яго знайшла адвакат Марыя Кавалеўская. Да экс-кандыдата яе, аднак, не пусцілі.
У сустрэчы было адмоўлена, бо Саннікаў з'яўляецца "транзітна-перасыльным". Адвакатка піша скаргу пракурору.
Нагадаем, што днямі палітвязня этапавалі з Бабруйскай калоніі. Месца ягонага знаходжання было невядомым. У Дэпартаменце выканання пакаранняў адвакату не далі ніякай інфармацыі і параілі заняцца ягоным пошукам самастойна.
Магілёўская турма лічыцца перасыльнай. У ёй знаходзіцца ізалятар часовага ўтрымання для людзей, якіх этапуюць. Іх прывозяць сюды і нейкі час трымаюць, пакуль будзе сфармаваны этап.
Фота — bymedia.net