Андрэй Мезін: Хачу прыехаць у зборную Беларусі

Як вядома, 38-гадовы Андрэй Мезін выступае за чалябінскі "Трактар", які працягвае барацьбу за Кубак Гагарына з маскоўскім "Дынама" (лік у фінальнай серыі пакуль 1:2). Мезін у заяўкі на апошнія матчы не трапляе.

Паводле Скабелкі, ён размаўляў з брамнікам у сераду. "Андрэй запэўніў, што хоча прыехаць у зборную, але нядаўна атрымаў на трэніроўцы траўму, — цытуе словы галоўнага трэнера "Прессбол". — Праблемы аналагічныя тым, з нагоды якіх Коваль (іншы брамнік нацыянальнай зборнай — Еўрарадыё) нядаўна перанёс аперацыю ў Нямеччыне. Мезін цяпер мае намер абследавацца там жа".

Нагадаем, год таму Андрэй Мезін з'ехаў са зборнай Беларусі, калі яна выступала на чэмпіянаце свету. Пасля ён развітаўся і з мінскім "Дынама".

Фота — goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі