Андрэя Пачобута пакідаюць пад вартай

У хадайніцтве адмовіў следчы Гродзенскай пракуратуры Арсеній Нікольскі. Не дапамаглі і болей за 40 зваротаў грамадзян, якія браліся паручыцца за дзеянні Пачобута ў выпадку вызвалення яго з турмы да пачатку суда, паведамляе БелаПАН.

Журналіст і актывіст непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Андрэй Пачобут ужо болей за месяц знаходзіцца ў следчым ізалятары, аднак, паводле інфармацыі праваабаронцаў, следчыя дзеянні ў дачыненні да яго не праводзяцца.

Пачобута вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 368, ч.1 (абраза прэзідэнта) і 367, ч.1 (паклёп у дачыненні прэзідэнта). Максімальнае пакаранне паводле першага артыкула — чатыры гады пазбаўлення волі, паводле другога — два гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі