Андрэю Пачобуту могуць выставіць дадатковае абвінавачанне
Сёння гродзенскаму журналісту паведамілі пра пачатак яшчэ адной крымінальнай справы — паводле артыкула 367 КК "Паклёп на прэзідэнта РБ".
8 красавіка следчы па найважнейшых справах Гродзенскай абласной пракуратуры Арсеній Нікольскі наведаў Андрэя Пачобута ў ізалятары, дзе ў прысутнасці адваката выставіў яму абвінавачанне па адной крымінальнай справе і паведаміў, што распачатая іншая.
Як паведаміў прэс-службе "БАЖ" адвакат журналіста Аляксандр Бярылаў, абвінавачанне выстаўлена паводле артыкула "Абраза прэзідэнта РБ " (арт. 368 ч.1), а новая крымінальная справа распачатая паводле артыкула "Паклёп на прэзідэнта РБ " (арт. 367).