Андрэю Пачобуту вынеслі папярэджанне ў міліцыі

Нагадаем, што Пачобута асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Таксама ён абавязаны адзначацца ў міліцыі.

Пачобут: "Учора я працаваў вельмі шмат, цэлы шэраг справаў вырашаў. Проста забегаўся і забыў, што ў мяне ёсць яшчэ такі абавязак перад Радзімай — хадзіць па панядзелках у крымінальную інспекцыю. І сёння зранку, калі ўзгадаў, я зразумеў, што будзе мінус адно папярэджанне. Вось і атрымаў яго сёння".

Пачобут наракае, што графік прыходаў у міліцыю занадта складаны: першы, другі і трэці панядзелак месяца. Кажа, калі б трэба было адзначацца кожны панядзелак, запомніць гэты графік было б прасцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі