Антон Пуціла не прыбудзе ў зборную Беларусі
Футбаліст не дапаможа зборнай у матчах з камандамі Іспаніі і Грузіі.
На трэніроўцы "Фрайбурга" 4 кастрычніка беларускі паўабаронца пагоршыў траўму ікраножнай цягліцы, паведамляе "Прессбол". На лячэнне яму спатрэбіцца 2-3 тыдні.
Нагадаем, што 12 кастрычніка беларуская зборная сустракаецца з камандай Іспаніі, а 16-га — са зборнай Грузіі. Як даведалася Еўрарадыё, на абодва матчы пакуль прададзена менш за 2000 білетных пакетаў.
Фота — football.by