Антон Сурапін не ведае, што з яго справай
Фатограф "цацачнага дэсанту" ўсё яшчэ знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Нагадаем, што Сурапіна вызвалілі з ізалятара КДБ чатыры месяцы таму. Але да сёння хлопец так і не ведае, у якім статусе знаходзіцца. Прынамсі, на допыты яго больш не выклікалі, піша nn.by. Хлопец мяркуе, што нейкая яснасць будзе пасля суда над памежнікам, які прапусціў шведскі "цацачны дэсант".
Хлопец вучыцца на чацвёртым курсе журфака БДУ. Кажа, што ніякіх праблем не мае. І размоваў з адміністрацыяй пра зняволенне не было.
Фота — nn.by