Антона Сурапіна не спяшаюцца выпускаць з КДБ

Бацькі Сурапіна падалі заяву ў КДБ, Яны просяць тлумачэнняў, на падставе чаго затрымалі іх сына. Аднак адказ, згодна з заканадаўствам, яны атрымаюць толькі ў сераду.

Праўда, следчы паабяцаў, што да 18-й затэлефануе бацькам і паведаміць, ці выйдзе сёння Антон на волю.

Нагадаем, што хлопца затрымалі ў пятніцу. Ён ці не самы першы выклаў на сайце bnp.by фотаздымкі са славутага "дэсанту мядзведзікаў".

Фота — bnp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі