Антону Сурапіну пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы?
Яго падазраюць у дапамозе незаконнаму перасячэнню мяжы.
У панядзелак хлопца ўпершыню дапытаў следчы. Пра гэта "Салідарнасці" паведаміў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
Сурапіна затрымалі 13 ліпеня. Усе выходныя ён правёў у СІЗА КДБ. У панядзелак стала вядома, што тэрмін яго затрымання падоўжылі да 10 сутак.
Па словах Бастунца, падаўжэнне тэрміну пад вартай не азначае, што Сурапіну выставяць абвінавачванне.
Нагадаем, што хлопец першым апублікаваў на сваім сайце bnp.by фотаздымкі плюшавых мядзведзікаў, якіх скінуў на Мінск і Івянец шведскі самалёт. Сурапін кажа, што атрымаў іх ад невядомай асобы.
Фота — bnp.by