Антона Сурапіна прызналі вязнем сумлення

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава, і зняцця супраць іх усіх абвінавачванняў, інфармуе Радыё Свабода.

Нагадаем, што Антон Сурапін быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 13 ліпеня. Яго падазраюць у саўдзеле ў перасячэнні мяжы Беларусі групай асобаў. Журналіст быў першым, хто апублікаваў фота са шведскімі мядзведзікамі. Дзесяцідзённы тэрмін утрымання пад вартай Сурапіна ў якасці падазраванага скончыўся 23 ліпеня, аднак хлопцу так і не выставілі абвінавачанні. Ён застаецца ў “амерыканцы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі