Антыкамуністычную акцыю ў Віцебску не дазволілі

Заяўку падавалі прадстаўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Як пазначана ў адказе з Віцебскага гарвыканкаму, для правядзення масавых мерапрыемстваў вызначаныя ўскраінныя мясціны. Апазіцыянеры ж хацелі прайсці ад чыгуначнага вакзала па вуліцы Кірава, потым па вуліцы Леніна, і завяршыць шэсце на плошчы Леніна, усталяваўшы там пікет.

Мэта акцый — паразмаўляць з жыхарамі гораду пра згубную ролю камуністычнай ідэалогіі для развіцця Беларусі, пра дзейнасць камуністаў па знішчэнні нацыянальнай культуры, мовы і самаідэнтычнасці беларускага народу, перадае Радыё Свабода.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі