Апазіцыя Туніса заклікае да ўсеагульнага страйку
З такой заявай выступілі прадстаўнікі апазіцыйнай партыі "Народны фронт", якая выступае за свецкае развіццё краіны.
Таксама яны абвясцілі пра свой выхад з парламента, інфармуе РБК.
Гэта адбылося пасля таго, як 6 лютага забілі лідара "Народнага фронта" Чакры Белаіда. Ён быў расстраляны невядомымі каля уласнага дома.
Прадстаўнікі "Народнага фронта" вінавацяць у забойстве кіруючую партыю ісламістаў "Ан-Нахда". У Тунісе адбыліся масавыя акцыі пратэсту. Штаб-кватэру партыі ісламістаў падпалілі. Паліцыя разганяла дэманстрантаў, ужываючы слезацечны газ. Прадстаўнікі кіруючай партыі адмаўляюць сваю датычнасць да забойства апазіцыянера.
Фота — AFP