Апазіцыянер Таміслаў Нікаліч выйграе прэзідэнцкія выбары ў Сербіі

Паводле папярэдніх вынікаў галасавання ў другім туры, Нікаліч набраў больш за 49% і апярэдзіў Тадзіча на 2%, паведамляе РІА "Новости".

Нагадаем, прэзідэнт Сербіі выбіраецца на пяць гадоў. Барыс Тадзіч падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта ў красавіку, каб зрабіць магчымымі датэрміновыя выбары.

І Нікаліч, і Тадзіч называюць уступленне Сербіі ў Еўрасаюз адным з галоўных знешнепалітычных прыярытэтаў. Таміслаў Нікаліч ужо заявіў, што "Сербія не зверне з еўрапейскага шляху".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі