Ва Украіне разгледзяць апеляцыю беларусаў, якіх злавілі з мільёнамі долараў
Грамадзяне Беларусі будуць аспрэчваць рашэнне Любомльскага раённага суда, які пагражае ім стратай амаль 5 мільёнаў долараў.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе пракуратуры Луцка.
Нагадаем, 19 снежня памежнікі Луцкага атрада затрымалі дваіх беларусаў, якія спрабавалі незаконна перайсці ўкраінска-беларускую мяжу. Кантрабандысты ішлі ў бок беларускай вёскі Макраны і неслі з сабой 2,4 млн долараў.
20 снежня парушальнікаў асудзілі на 10 сутак за спробу незаконнага пераходу мяжы. А 29 студзеня суд прыняў рашэнне канфіскаваць 2,4 млн кантрабандных долараў і наклаў на кантрабандыстаў штраф на такую ж суму.
Украінскія памежнікі злавілі беларусаў з мільёнамі долараў
Украінская мытня аштрафуе беларускіх кантрабандыстаў на 2,4 мільёна долараў
Фота — doseng.org