Аператар БелаПАН пабіўся з маладафронтаўцам
Інцыдэнт адбыўся 9 студзеня на прэс-канферэнцыі, якую давалі актывісты арганізацыі, зарэгістраванай у Чэхіі.
Падчас прэс-канферэнцыі актывісты "Маладога фронта" распавядалі, як КДБ спрабаваў правесці масавую вярбоўку сяброў арганізацыі. Відэааператар агенцтва БелаПАН Васіль Сямашка накінуўся на Міхаіла Мускага. Як паведамляе "Беларускі партызан", нагодай стала тое, што маладафронтавец адмовіўся адказваць на пытанне журналіста пра фізічныя пагрозы. Мускі патлумачыў сваю адмову фразай "Прэс-службе ГУУС каментароў не даем".
Нагадаем, што некалькі тыдняў таму відэа з гутаркай Сямашкі з'явілася на сайце мінскай міліцыі. Там журналіст вельмі крытычна выказаўся пра маладафронтаўцаў.