Апісалі маёмасць на лецішчы Алеся Бяляцкага ў Ракаве

Цяпер Бяляцкі абскарджвае гэтае рашэнне, інфармуе Радыё Свабода.

Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў лістападзе 2011 года на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго звінавацілі ў нявыплаце падаткаў з замежных рахункаў. Насамрэч грошы на тых рахунках прызначаліся на праваабарончую дзейнасць. Краіны ЕС, ЗША, праваабаронцы лічаць яго палітвязнем і патрабуюць неадкладнага вызвалення.

Бяляцкі ў цяперашні час знаходзіцца ў бабруйскай калоніі, працуе на швейнай вытворчасці, дзе займаецца пакаваннем гатовай прадукцыі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі