Аптэкар: Рэцэпт мець пажадана, але ...

У першай жа аптэцы фармацэўт доўга шапаціць дадаткам да загаду міністэрства - па маёй просьбе шукае патрэбныя таблеткі — мне хочацца даведацца, якія ж усё-такі ўмовы водпуску — па рэцэпце ці не. Тым больш, што на пачку на самым бачным месцы напісана, што таблеткі мне можна купіць толькі па рэцэпце.

Не знайшоўшы ў спісе назвы — выносіць вердыкт: "Кантрацэптыў "Рэгулон" прадаецца па рэцэпце, але зараз у продажы яго няма".

У наступнай аптэцы дзяўчына без праблем разлічыла мяне за кантрацэптывы. Каб канчаткова ўнесці яснасць, удакладняю ў фармацэўта:

— А "Рэгулон" прадаецца па рэцэпце?

— Наогул, так. Але ж вы яго прымалі ўжо раней, —  усміхаецца дзяўчына, заплюшчыўшы вочы на тое, што запаветнай паперкі з рэцэптам у мяне няма.

Дарэчы, у розных аптэках фармацэўты выдавалі розную інфармацыю аб продажы майго прэпарата – у адных аптэках ўпэўнена казалі, што "Рэгулон" па рэцэпце, а у іншых — што рэцэпт не патрабуецца.

Фармацэўты пакуль толькі завучваюць спісы рэцэптурных прэпаратаў.

"Гэта трэба чытаць, я не памятаю, шчыра скажу – трэба спіс глядзець", - кажуць у наступнай прыватнай аптэцы.

Каб не блытаць ні сябе, ні людзей — вырашыла пытацца яшчэ адзін супрацьзачаткавыя прэпарат – "Жанін". Ужо гэты прэпарат сапраўды (загадзя ўдакладніла) прадаецца толькі па рэцэпце. Але нават і гэты гарманальны сродак можна набыць без дадатковых паперак.

— Рэцэпт трэба мець на "Жанін? – пытаюся ў кругласутачнай аптэцы і атрымліваю аптымістычны адказ:

— Пажадана, так, але калі трэба, я дам, — кажа аптэкарка.

Як разумее жанчына жанчыну — любата!

Толькі ў адной аптэцы фармацэўт, седзячы ля экрана з рэцэптамі адчытвае жанчыну ў чарзе. Яна ў адказ паказвае амаль пусты пачак кантрацэптываў і просіць прадаць яшчэ:

"Мне доктар прапісаў — паўгода папіць! Гэта ж гарманальныя прэпараты", — угаворвае фармацэўта кліентка.

Але аптэкарка непрыступная:

— Давайце рэцэпт!

З такім жа “блаславеннем” яна адпускае і мяне – няма рэцэпта, няма таблетак.

Дарэчы, у прынятай пастанове Міністэрства аховы здароўя папярэдзіла — за невыкананне рэжымаў водпуску лекаў з аптэк установу можна смела пазбаўляць ліцэнзіі. Але пакуль што фармацэўтаў гэта не моцна стрымлівае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі