Арганізатары "Басовішча" распавялі аб сваіх планах

Нагадаем, "Басовішча" пройдзе 13-14 ліпеня на традыцыйным месцы пад Гарадком. Сёлета, як і летась, будуць гучаць DJ-сэты. Іх можна будзе пачуць пад Гарадком у другі дзень фестывалю. Акрамя польскіх музыкаў, на іх запрошаныя два дыджэі з Беларусі.

Акрамя таго, 7 ліпеня пройдзе канцэрт "BEFORE BASOWISZCZA". На гэтым мерапрыемстве ў Беластоку, зайграе беларускі гурт Drum Ecstasy. Тады ж адбудзецца агляд мясцовых маладых гуртоў, найлепшы з якіх выступіць на вялікай сцэне "Басовішча".

Таксама арганізатары абяцаюць, што хутка адкрыецца новая старонка фестывалю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі