Архітэктар Ігар Трусаў выдаў тры кнігі пра Гродна
Гісторык планаваў зрабіць цыкл выданняў ў дадатак да школьнага курса “Гродназнаўства”.
Падтрымкі ў гарадскіх ўладаў прапанова не знайшла з-за банальнага недахопу грошай. Кніжкі пабачылі свет дзякуючы сябрам Трусава — прыватнаму выдавецтву “ЮрСаПрынт”. 11 жніўня ў абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя новых выданняў пра гісторыю горада.
Сціслы нарыс “Барыса-Глебская царква” расказвае пра вядомую святыню, а таксама змяшчае ўнікальныя схемы і малюнкі планаў рэканструкцыі Каложы ў ХІХ ст. У выданні “Гродзенскія прыгарадныя каралеўскія рэзідэнцыі” сабрана гісторыя палацаў Станіславова, Панямунь, Аўгустова і іх жыхароў. Кніга “Гродзенскія масты” напісана ў суаўтарстве з Еленай Пышынскай. Гісторыкі даследавалі нешматлікія крыніцы пра мостабудаўніцтва ў горадзе над Нёмнам.