Арнольд Шварцэнегер стаў рэдактарам
Славуты акцёр, былы губернатар Каліфорніі зноў будзе працаваць у часопісах пра бодыбілдынг і фітнес — Muscle & Fitness і Flex.
Як паведамляе Associated Press, Шварцэнегера прызначылі адказным рэдактарам і ён ушчыльную зоймецца рэдагаваннем матэрыялаў у бліжэйшыя нумары.
Арнольду Шварцэнегеру 65 гадоў. У маладосці ён займаўся бодыбілдынгам, неаднаразова заваёўваў разнастайныя прэміі.
Фота — teatri.su, kinomix.net