Арыштаванага Сяргея Каваленку яшчэ і аштрафавалі

Як паведамляе прэс-служба БХД, сведкі на працэсе блыталіся ў сваіх паказаннях і супярэчылі адно адному. У прыватнасці, адрозніваліся паказанні таго, дзе і калі, нібыта, лаяўся Сяргей Каваленка.

Падчас паседжання да актывіста двойчы выклікалі медыкаў. Нагадаем, што Каваленка ўжо 25 дзён трымае галадоўку ў віцебскім СІЗА. Гэтак ён пратэстуе супраць арышту, які лічыць незаконным. У СІЗА Каваленку змясцілі ў карцар. Прычыны гэтага невядомыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі