Арыштаваная віцебская актывістка абвясціла галадоўку
Алену Семенчукову асудзілі на 10 сутак. Яе абвінавацілі ў правядзенні масавых мерапрыемстваў.
Алену разам з братам затрымалі 29 чэрвеня падчас пікету ў падтрымку палітвязня Сяргея Каваленкі. На дзяўчыну склалі пратакол, а яе брата адпусцілі без пратакола, бо ён непаўналетні. Прысуд у 10 сутак здзівіў нават віцебскіх міліцыянтаў.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", Алену за яе грамадска-палітычную дзейнасць ужо пазбавілі магчымасці навучацца ў Віцебскім універсітэце. Цяпер ёй перашкаджаюць паступіць у адну з еўрапейскіх ВНУ: акурат на час арышту прыходзіцца сумоўе, ад якога залежыць яе паступленне.
Фота — svaboda.org