"Аскепкі" чалябінскага метэарыта прадаюць па кошце да 500 тысяч (фота)

Невядомыя спрабуюць прадаць у інтэрнэце "аскепкі" метэарыта, які ўпаў у пятніцу на Урале, за сумы ад 10 тысяч да 500 тысяч расійскіх рублёў, паведамляе ў панядзелак МУС Расіі. Па выніках праверкі будзе прынята працэсуальнае рашэнне, кажуць праваахоўнікі.

Навукоўцы напярэдадні заявілі, што выявілі аскепкі метэарыта ў возеры Чабаркуль, пры гэтым сілавыя структуры гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць, інфармуе РІА Новости.

Нагадаем, метэарыт выбухнуў ў пятніцу на вышыні каля 30 тысяч метраў. Яго аскепкі ўпалі на Чалябінскую і суседнія вобласці Расіі, а таксама на поўнач Казахстана. Пацярпела больш за тысячу чалавек. З пятніцы ішлі пошукі месцаў падзення аскепкаў метэарыта.

Навукоўцы: Уральскі метэарыт мог быць каметай

Фота — ria.ru

Каля возера Чабаркуль знайшлі фрагменты Уральскага метэарыта (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі