Астравецкую АЭС уключаць у турыстычныя маршруты

“Я першы жыхар Астравецкага раёна, які ўладкаваўся працаваць на станцыю. Гэта здарылася ў 2009 годзе”, -- расказвае Еўрарадыё Эдуард Свірыд, які кіруе на будаўніцтве АЭС інфармацыйнай працай.

Мясцовыя жыхары там змогуць працаваць толькі бухгалтарамі і шафёрамі

Стэнд з інфармацыяй пра Астравецкую АЭС на выставе "Атамэкспа".

“Вельмі часта здараецца так, што прыходзіць чалавек, 23 гады, і кажа, што хоча працаваць на станцыі. Я яму кажу, добра, хто вы па спецыяльнасці? Адказвае, што ніхто. Правы ёсць? Няма! Ну хоць нешта ёсць? Нічога няма!”, -- расказвае Свірыд.

120322 Pilecki AES.mp3

Зараз у Астраўцы жыве менш за 10 тысяч чалавек. Надзея на тое, што АЭС будаваць прыедуць выключна культурныя людзі, бо чакаюць 20 тысяч прыезджых.

Павільён расійскай кампаніі "Расатам".

Станцыю пабудуюць у самым цэнтры Астравецкага раёна.

“Асцярогі ёсць. Як мясцовы жыхар, я ведаю, што асцярогі ёсць. З іншага боку, туды прыедуць людзі з высокім узроўнем адукацыі, інтэлекту, выхавання. Гэта пэўнага ўзроўню клас, катэгорыя людзей высокаадукаваных і гэтак далей”.

Карта радыёактыўнага забруджвання Беларусі пакуль выглядае вось так.

Перасцярогі эколагаў дырэкцыю будаўніцтва АЭС не турбуюць. Там ужо збіраюцца зрабіць са станцыі… прывабны пункт турыстычных маршрутаў!

“Гэта вось нашы любімыя эколагі, нашы апаненты такія найбольш сур’ёзныя, кажуць – у вас такая прыгожая прырода. Што пасля будаўніцтва АЭС да вас людзі не паедуць. Я кажу, чаму не паедуць? Прыязджайце, калі ласка! Мы ўключым АЭС у адзін з пунктаў наведвання Астравецкага раёна. Ад гэтага будзе толькі карысць. Безумоўна, мы ўключым станцыю ў турыстычны маршрут Астравецкага раёна”.

Выстава дазіметраў.

Намеснік дырэктара Ніжагародскай інжынірынгавай кампаніі “Атамэнергапраект” Юрый Пуставы расказвае Еўрарадыё, што станцыю будуюць нават не дачакаўшыся падпісання генеральнага кантракта.

“Справа ў тым, што тыя кантракты, якія мы сёння заключаем, мы заключаем не чакаючы падпісання генеральнага кантракта. Вось катлаван ужо ўключаны ў працы падрыхтоўчага перыяду. Мы ў канцы траўня - пачатку чэрвеня ўжо плануем пачаць капаць катлаван, падрыхтоўку фундамента пад рэактар, пад увесь блок”.

Вось так будзе выглядаць Астравецкая АЭС.

Намеснік дырэктара “Атамэнергапраект”  ужо перавёз у Беларусь сям’ю і збіраецца тут жыць.

“Я не палітык, я проста ўпраўленец. Сёння сітуацыя вельмі пазітыўная. Не бачу нейкіх прычын, каб у гэтым сумнявацца. Перасяліўся сюды з сям’ёй і планую тут жыць”.

Як даведалася Еўрарадыё, на самой АЭС будуць працаваць толькі 1147 чалавек. А яшчэ 19 тысяч, якія прыедуць у Астравец, будуць станцыю абслугоўваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі