Асуджанага за напад на Бабруйскі КДБ Яўгена Васьковіча не могуць знайсці
Звесткі аб тым, што яго перавялі ў Гродзенскую турму, не пацвердзіліся.
У сувязі з гэтым кіраўніцтва Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі звярнулася да грамадзян Беларусі з просьбай пісаць лісты на адрас Дэпартамента выканання пакаранняў. Мэта гэтых зваротаў — вызначыць, дзе знаходзіцца Яўген, спыніць ціск на яго і неадкладна дапусціць да вязня адваката.
У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году ў Бабруйску зрабілі напад на будынак КДБ. Яўгена Васьковіча затрымалі 17 студзеня ў Магілёве на наступны дзень пасля яго ўдзелу ў акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Пракурор даводзіла, што дзеянні падсудных маглі прывесці да знішчэння ўсяго будынка КДБ. Страты маглі скласці блізу двух мільярдаў рублёў. Рэальныя ж страты ад нападу склалі 253 тысячы рублёў.