Аўтар “аўтамата Калашнікава” трапіў у рэанімацыю
Канструктару зброі Міхаілу Калашнікаву 10 лістапада споўнілася 93 гады.
Пра яго шпіталізацыю паведамляе РИА Новости са спасылкай на рэферэнта Калашнікава Мікалая Шкляева.
Паводле звестак Lifenews, Калашнікаў знаходзіцца ў Рэспубліканскім кардыялагічным дыспансеры Удмуртыі. Першапачаткова ён лёг туды на планавае абследаванне, але потым яму стала горш. Ён ужо немалады і таму медыкі, каб не рызыкаваць, паклалі Міхаіла Калашнікава ў рэанімацыю.