Аўтсайдэр "Брэст" абыграў мінскае "Дынама" — 2:0
Для каманды, якая знаходзілася на перадапошнім радку чэмпіянату краіны, гэтая перамога была вельмі дарэчы.
Вынікі іншых матчаў, якімі 30 верасня завяршыўся 26-ты тур першынства Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе:
“Нафтан-Тарпеда-БелАЗ” — 1:1
“Славія” — “Шахцёр” — 0:0
Нагадаем, што 28 верасня БАТЭ разграміў “Нёман” — 5:1, а 28 верасня “Гомель” скончыў матч нічыёй з “Мінскам” — 1:1.
Лідарам чэмпіянату застаецца БАТЭ — 23 гульні і 52 ачкі, на другім месцы “Шахцёр” (24/48), на трэцім “Дынама” (24/42). На апошнім месцы стаіць наваполацкі “Нафтан” — 24 гульні і 19 ачкоў.