У Мінску БМВ пратараніў тралейбус, ёсць пацярпелыя (фота, відэа)
На месца здарэння, сведкам якога стаў карэспандэнт Еўрарадыё, прыехалі два аўтамабілі хуткай дапамогі. Утварыўся корак.
Тралейбус паварочваў на дыспетчарскую станцыю "Дружная". У гэты момант яго пратараніў БМВ. Па словах відавочцаў аўтамабіль ехаў на вялікай хуткасці і не паспеў затармазіць на чырвонае святло. Супрацоўнікі ДАІ, якія працавалі на месцы здарэння, кажуць, што пацярпелі кіроўца легкавіка і дзве пасажыркі тралейбуса, якіх шпіталізавалі.
Пасля аварыі ў бок дыспетчарскай станцыі па вуліцы Талстога ўтварыўся вялікі корак з тралейбусаў.