Аўтар перфоманса "Мусарок" Іван Амельчанка галадае за кратамі
Ад 17 ліпеня ён адбывае на Акрэсціна 12-суткавы арышт, нібыта, за непадпарадкаванне патрабаванню міліцыянта.
Нагадаем, Амельчанка стаў вядомы пасля перфомансу "Мусарок", які зладзіў сёлета на "Чарнобыльскім шляху". Ён меркаваў балатавацца дэпутатам у Палату прадстаўнікоў, але яго ініцыятыўную групу адмовіліся рэгістраваць на падставе таго, што Амельчанка не падаў дакументы асабіста (ён тады быў за кратамі).
Як паведамляе БелаПАН, Іван Амельчанка праз адваката падаў скаргу ў ЦВК на гэтае рашэнне і аб'явіў галадоўку.