Аўтара плаката "Мусарок" асудзілі яшчэ на 10 сутак

Пра гэта інфармуе Радыё "Свабода" са спасылкай на сваякоў і сяброў Івана Амельчанкі, якія знаходзяцца ў Маскоўскім судзе. Хлопца абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Паведамляецца, што на суд нікога не пусцілі, нават маці.

Нагадаем, што Івана Амельчанку пасадзілі на 15 сутак пасля таго, як на Чарнобыльскім шляху ён зладзіў хэпенінг "Мусарок". На актывіста некалькі тыдняў палявалі міліцыянты, але так і не знайшлі. У міліцыю Амельчанка прыйшоў сам.

Пасля адбыцця тэрміну пакарання ў турме на Акрэсціна хлопец не выйшаў на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі