Аўтобус з беларускімі дзецьмі трапіў у аварыю ў Румыніі

Як інфармуе interfax.by, у аўтобусе былі беларускія турысты, якія ехалі на адпачынак у Балгарыю. У аварыю ён трапіў недалёка ад румынскага горада Бакэу. Паводле звестак беларускага МЗС, у аўтобусе было 46 чалавек, у тым ліку 26 дзяцей.

12 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей, атрымалі лёгкія пашкоджанні. Аднаму з пацярпелых правялі дадатковае абследаванне ў медыцынскай установе. Але пазней лекары дазволілі яму працягнуць паездку ў Балгарыю разам з астатняй групай.

Далей група паехала ў Балгарыю на новым аўтобусе.

Фота — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі